
Дзейнасць прадпрыемства
Беларускі тураператар прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму»
створана ў 2007 годзе, спецыялізуецца на ўнутраным і ўязным турызме ў Рэспубліцы Беларусь.
У 2012 і 2013 годзе прадпрыемства ўдастоена высокай узнагароды - Пераможца
конкурсу Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму і гасцінічнага абслугоўвання Рэспублікі Беларусь.
Браніраванне пуцёвак і замова паслуг для Вас ажыццяўляецца 7 дзён у тыдзень, 24 гадзіны ў суткі праз спецыялізаваныя інтэрнэт-парталы:
-
На інтэрнэт-партале Sanatorii.by прадстаўлена інфармацыя аб усіх санаторыях Беларусі (больш за 100 санаторна-курортных арганізацый) з іх падрабязным апісаннем, фатаграфіямі і відэа, медыцынскімі профілямі і лячэбна-дыягнастычнымі кабінетамі, развітай інфраструктурай.
-
На інтэрнэт-партале BelTur.by, прысвечанаму адпачынку ў Беларусі, можна знайсці ўсе базы адпачынку, турыстычныя комплексы, гасцініцы, хаты паляўнічага і кемпінгі (больш за 200 аб'ектаў адпачынку), размешчаныя ў натуральных ландшафтах беларускай прыроды, у нацыянальных парках і заказніках, якія зачароўваюць сваёй прыгажосцю.
-
На інтэрнэт-партале BelHotel.by прадстаўлены ўсе гасцініцы Беларусі (каля 300 гасцініц) з падрабязным апісаннем і актуальнымі фотаздымкамі. З дапамогай партала Вы можаце забраніраваць гасцініцу любой зорнасці і катэгорыі, размешчаную ў любым горадзе Беларусі.
-
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by прапануе разнастайныя па тэматыцы і працягласці экскурсійныя маршруты па ўсёй Беларусі (больш за 200 экскурсій) для індывідуальных турыстаў і карпаратыўных груп. Знаёмства з багаццем гістарычнага мінулага і прыгажосцю сапраўднага: замкі і храмы, нацыянальныя паркі і запаведнікі.
-
Інтэрнэт-партал BelHunt.by - гэта зручны даведнік па трафейным і аматарскім паляванні ў Беларусі для паляўнічых з усяго свету. На сайце сабраныя актуальныя звесткі пра багацце беларускай фаўны, сезоны і квоты, правілы і этыку палявання, а таксама правераная інфармацыя пра гаспадаркі і ўгоддзі ў розных рэгіёнах краіны.
-
Інтэрнэт-партал Belusadba.by прысвечаны адпачынку ў сядзібах Рэспублікі Беларусь, ва ўтульных і жывапісных кутках нашай краіны. Тут сабрана падрабязная інфармацыя аб сядзібах Рэспублікі Беларусь, якіх налічваецца больш за 50. На старонках партала вы зможаце знайсці апісанні кожнай сядзібы, актуальныя фатаграфіі, пералік прапанаваных паслуг і кантактныя даныя для браніравання.
-
На інтэрнэт-партале BelTransfer.by прапануем Вам свае паслугі па арганізацыі трансферу паміж усімі гарадамі ў межах краіны, а таксама арганізацыю паездак з кожнага горада Беларусі, уключаючы трансфер з аэрапортаў, чыгуначных і аўтавакзалаў у любую кропку краіны і назад (у санаторыі, базы адпачынку, гасцініцы).
Анлайн браніраванне - на ўсіх парталах аб'екты адпачынку і экскурсіі размешчаны з указаннем кошту і зручнай сістэмай браніравання, з дапамогай якой вы можаце забраніраваць пуцёўкі ў любы абраны Вамі аб'ект (санаторый, базу адпачынку, сядзібу, гасцініцу і інш.) ці замовіць турыстычныя паслугі (экскурсіі, трансфер і інш.) у рэжыме анлайн.
Сертыфікат і ўзнагароды - наша прадпрыемства мае сертыфікат на турыстычную дзейнасць і адзначана дыпломамі і граматамі. Водгукі аб нашай працы можна паглядзець на старонках нашага форуму.

АТТ ў СМІ
ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» - найбуйнейшы беларускі тураператар і лідар у вобласці ўкаранення сучасных тэхналогій у сферы турызму. Кампанія прымае актыўны ўдзел у развіцці ўнутранага турызму ў Рэспубліцы Беларусь, з'яўляецца ўдзельнікам профільнай грамадскай арганізацыі Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый і членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Шматгадовы вопыт працы, назапашаныя веды і больш 20 дзяржаўных узнагарод у вобласці турызму дазваляюць нам весці актыўнае грамадскае жыццё і выступаць з экспертным меркаваннем у тэлевізійных праграмах на вядучых тэлеканалах краіны. Інтэрв'ю пра турыстычны прадукт Беларусі і перспектывы яго развіцця можна знайсці ў рэспубліканскіх і мясцовых друкаваных СМІ, на старонках аўтарытэтных навінавых інтэрнэт-парталаў. У раздзеле СМІ пра нас прадстаўлены ўсе публікацыі пра турызм у Рэспубліцы Беларусь з нашым удзелам.