Інструкцыя па аплаце Webpay

Інструкцыя па аплаце картай праз сістэму WEBPAY

Сістэма электронных плацяжоў WEBPAY™ - гэта бяспечны онлайн-плацёж картамі VISA і MasterCard ў любой валюце. Для ажыццяўлення аплаты пластыкавай картай забраніраваных нумароў і дадатковых паслуг, Вам неабходна выканаць некалькі простых дзеянняў.
Пасля ўзгаднення ўсіх умоў браніравання, Вы аўтаматычна будзеце перанакіраваны на бяспечную старонку аплаты сэрвісу WEBPAY™.

Мы не захоўваем інфармацыю пра Вашыя дадзеныя. Дадзеныя сваёй карткі Вы ўводзіце на сайце WEBPAY™, які прадугледжвае ўсе неабходныя ступені абароны інфармацыі. Мы з'яўляемся афіцыйнымі партнёрамі кампаніі ТАА «ВебПэй» і ААТ «Прыорбанк».

  1. НОМЕР ВАШЕЙ КАРТОЧКИ - увядзіце 16ці-значны нумар сваёй карткі (віду 1234 5678 1234 6789), размешчаны на асабовай частцы вашай карты.

  2. ИМЯ ВЛАДЕЛЬЦА - увядзіце імя і прозвішча, у адпаведнасці з напісаннем яго лацінкай на Вашай картцы.

  3. СРОК ДЕЙСТВИЯ - увядзіце месяц і год заканчэння тэрміну дзеяння Вашай карткі (ён паказаны на адным баку карты).

  4. CVV КОД - увядзіце трохзначны код карты, нанесены на адваротны бок Вашай карты. На малюнку паказана, дзе на карце Вы можаце знайсці гэты код.



  5. ЭЛЕКТРОННАЯ ПОЧТА - увядзіце Ваш e-mail, каб атрымаць паведамленне аб прыёме плацяжу сістэмай WEBPAY™ і электронны рахунак, нумар тэлефона, каб з Вамі маглі аператыўна звязацца супрацоўнікі тэхнічнай падтрымкі, у выпадку неабходнасці.

  6. СУММА К ОПЛАТЕ, НОМЕР ЗАКАЗА, К ОПЛАТЕ - аўтаматычнае запаўненне дадзеных, зыходзячы з заяўкі на браніраванне.

  7. Націсніце кнопку «Аплаціць».



    ІСТОТНА! Калі пры аплаце карткай у Вас узніклі якія-небудзь пытанні, звяжыцеся з намі любым зручным для Вас спосабам!
    Увага! Пасля здзяйснення аплаты з выкарыстаннем банкаўскай карткі неабходна захоўваць атрыманыя карт-чэкі (пацверджанні аб аплаце) для зверкі з выпіскай з карт-рахунку (з мэтай пацвярджэння здзейсненых аперацый у выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый).

    У выпадку адмовы Заказчыка ад аплочанага нумара Заказчыку вяртаецца кошт пуцеўкі за выняткам фактычна панесеных выдаткаў.

    Для правядзення працэдуры вяртання неабходна напісаць заяву, завераную подпісам Заказчыка паслуг, на імя дырэктара ПНВУП "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" з указаннем прычын адмовы ад броні і просьбай вярнуць аплочаныя па дагавору грашовыя сродкі. Вяртанне ажыццяўляецца на тую ж картку, з якой была праведзена аплата.

    Па пытанні вяртання грашовых сродкаў Вы можаце звязацца са спецыялістамі санаторна-курортнага аддзела любым зручным для Вас спосабам: па тэлефоне (+37517) 394-49-11 шматканальны; па факсе (+37517) 394-59-09, па E-mail (адправіць паведамленне >>) або са старонкі Вашага заказа.

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца